Пуцін заявіў, што не будзе ўдзельнічаць у наступных прэзідэнцкіх выбарах

Пуцін заявіў, што не будзе ўдзельнічаць у наступных прэзідэнцкіх выбарах

Уладзімір Пуцін заявіў, што не будзе ўдзельнічаць у наступных прэзідэнцкіх выбарах. У пятніцу ў рамках Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага фороума ён сустракаўся з кіраўнікамі і галоўнымі рэдактарамі міжнародных інфармацыйных агенцтваў.

"У Канстытуцыі ясна прапісана: не больш за два тэрміны запар. І цяпер у мяне другі тэрмін, — цытуе ria.ru адказ расійскага прэзідэнта на адно з пытанняў. — І як вы памятаеце, я быў двойчы да гэтага прэзідэнтам, а пасля пакінуў пасаду прэзідэнта, таму што Канстытуцыя не дазваляла выбірацца ў трэці раз, вось і ўсё".

Такога правіла Пуцін збіраецца прытрымлівацца і далей. Яму 65 гадоў. Упершыню ён стаў прэзідэнтам у 2000 годзе, адбыў два тэрміны па чатыры гады і ў 2008-м стаў прэм'ерам (а прэзідэнтам — Дзмітрый Мядзведзеў, цяперашні расійскі прэм'ер). З 2012-га Уладзімір Пуцін зноў з'яўляецца прэзідэнтам Расіі (перад выбарамі 2012 года тэрмін прэзідэнцтва быў павялічаны з 4-х да 6-ці гадоў). Апошні раз ён пераабіраўся ў сакавіку 2018-га. Наступныя выбары мусяць прайсці ў 2024 годзе, калі Пуціну будзе ўжо 72 гады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі