Пуціна запрасілі на саміт G20
У лістападзе расійскі прэзідэнт накіруецца ў Аўстралію, дзе чакаюць “паўнавартаснага дыялогу з удзелам сусветных лідараў”.
Саміт G20 пройдзе 15-16 лістапада ў Брысбене, інфармуе “Российская газета”.
Кіраўнік аўстралійскага міністэрства фінансаў Джо Хокі заявіў, што разлічвае на “поўны і сумленны дыялог з Уладзімірам Пуціным. Прэм’ер-міністр Аўстраліі Тоні Эбат у сваю чаргу заявіў, што не мае намеру перашкаджаць удзелу прэзідэнта Расіі ў гэтай сустрэчы.
У пачатку кастрычніка амбасадар Аўстраліі ў Расіі Пол Майлер заявіў, што на саміце G20 магчымае абмеркаванне падзеяў ва Украіне і на Бліжнім Усходзе. Пры гэтым, на ягоную думку, галоўны фокус увагі на саміце будзе накіраваны на забеспячэнне эканамічнага росту і адпаведных рэформаў, інфармуе РИА Новости.