Пункт пропуску Макраны быў закрыты з-за уцечкі небяспечнага рэчыва

Пункт пропуску Макраны быў закрыты з-за уцечкі небяспечнага рэчыва

Пункт пропуску Макраны на мяжы з Украінай быў часова закрыты з-за ўцечкі небяспечнага рэчыва. Інцыдэнт здарыўся позна ўвечары 15 ліпеня паміж украінскім пунктам Даманава і беларускімі Макранамі: з фуры, якая перавозіла цыстэрны з небяспечным вадкім рэчывам, разліўся трыхлорэтылен.

На месца здарэння выклікалі падраздзяленні МНС, якія правялі лакалізацыю ўцечкі і ліквідацыю наступстваў. Пацярпелых няма, паведаміла БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Дзяржаўнага памежнага камітэта.

На дадзены момант рух праз Макраны адноўлены. Па стане на 10.00 16 ліпеня ў гэтым пункце нават былі невялікія чэргі аўтамабіляў: на выездзе з Беларусі стаяла 20 легкавікоў і 35 грузавікоў.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі