Пяць інаўгурацый Лукашэнкі: Канстытуцыя з кожным разам апускаецца ўсё ніжэй

Пяць інаўгурацый Лукашэнкі: Канстытуцыя з кожным разам апускаецца ўсё ніжэй

24 гады таму, 20 ліпеня 1994 года, Аляксандр Лукашэнка стаў прэзідэнтам Беларусі. У той дзень ён упершыню пакляўся на Канстытуцыі служыць беларускаму народу, выконваць законы Рэспублікі Беларусь і гэтак далей.

З таго часу Лукашэнка яшчэ чатыры разы прызнаваўся пераможцам на прэзідэнцкіх выбарах і чатыры разы чытаў прэзідэнцкую клятву, паклаўшы руку на Канстытуцыю. Мы знайшлі пяць фота з пяці інаўгурацый і заўважылі цікавую дэталь: з кожным годам Канстытуцыя апускаецца ўсё ніжэй!

1994 год — кніжка з "Пагоняй" ляжыць амаль на ўзроўні пляча Аляксандра Лукашэнкі. 2015 год — Канстытуцыя ўжо амаль на ўзроўні пояса!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі