Пяцігадовы “зачэпер” катаўся на цыстэрне і трапіў у рэанімацыю

Пяцігадовы “зачэпер” катаўся на цыстэрне і трапіў у рэанімацыю

У Іўеўскім раёне 5-гадовы хлопчык вырашыў пакатацца на трактары з цыстэрнай і трапіў у рэанімацыю. Незвычайнае здарэнне адбылося ўвечары 27 ліпеня ў вёсцы Лелюкі. Хлопчык адпачываў у вёсцы ў сваёй бабулі і гуляў у двары адзін, веснічкі былі адчыненыя. У пэўны момант малы пабачыў, як дарогай едзе трактар з цыстэрнай. Яму стала цікава, ён пабег за трактарам і зачапіўся за цыстэрну.

Кіроўца паспеў заўважыць дзіця і скінуў хуткасць, аднак хлопчык не меў моцы ўтрымацца і ўсё ж упаў. Ён атрымаў сур’ёзныя пашкоджанні і трапіў у рэанімацыю, паведамляе Гродзенская абласная ДАІ. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі