П'янага эксгібіцыяніста затрымалі на чыгуначным вакзале ў Гродне

П'янага эксгібіцыяніста затрымалі на чыгуначным вакзале ў Гродне

Выпіўка давяла 30-гадовага гродзенца да крымінальнай справы за хуліганства, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама

Па звестках міліцыі, мужчына быў настолькі п'яны, "што забыўся пра якія-небудзь этычныя і маральныя асновы". Прасцей кажучы, гродзенец проста агаліў на чыгуначным вакзале свае палавыя органы. 

Яго затрымалі міліцыянты, якія заўважылі правапарушэнне. На мужчыну пачалі крымінальную справу за хуліганства. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі