П'янага кіроўцу-"паўторніка" прызналі выкрадальнікам трактара

Нагадаем, што здарэнне адбылося ў лістападзе ў Ганцавіцкім раёне. Супрацоўнікі ДАІ спынілі слесара на трактары сельгаскааператыва “Бярозавец” — хлопец п'яным ездзіў па вёсцы Малькавічы. Высветлілася, што падобнае правапарушэнне ён здзейсніў другі раз за год і па новым заканадаўстве трактар падлягаў канфіскацыі. Аднак кіраўніцтва
прадпрыемства падало заяву ў міліцыю аб крадзяжы сельгасмашыны.



Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной міліцыі, следчыя пасля праверкі заключылі, што слесар "неправамерна завалодаў трактарам "МТЗ". У дачыненні да 22-гадовага жыхара вёскі Малькавічы быў распачаты крымінальны працэс. За крадзеж трактара яму пагражае да 5 год пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі