П'яны матацыкліст у Бабруйскім раёне насмерць збіў дзіця

33-гадовы "бяспраўнік" ехаў п'яным на незарэгістраваным матацыкле "ІЖ Планета-5". Каля аднаго з дамоў ён не справіўся з кіраваннем і выехаў на правую ўзбочыну. Як паведамляе БелаПАН, мужчына наехаў на сямігадовую дзяўчынку з Мінску, якая была там з бабуляй.



Кіроўца ужо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне без правоў. На яго пачалі крымінальную справу, мужчыну затрымалі.



Фота — myslo.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі