П'яны мінчук скраў электрасамакат і атрымаў штраф — 1020 рублёў
У Мінску суд Фрунзенскага раёна аштрафаваў мужчыну, які скраў электрасамакат "Xiaomi", на 1020 рублёў. Як інфармуе прэс-служба суда, ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, калі ў раёне праспекта Пушкіна "тайна скраў" электрасамакат, які належыць адной кампаніі, "у камплекце з дадатковым абсталяваннем". Страты былі ацэнены на суму амаль 943 рублі. Была распачатая крымінальная справа, мужчыну знайшлі. Прысуд яшчэ можа быць абскарджаны.
Раней жыхар Мінска да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.