П'яны мужчына ў Лунінцы скакаў на дрэва з гаўбца чацвёртага паверха

П'яны мужчына ў Лунінцы скакаў на дрэва з гаўбца чацвёртага паверха

У Лунінцы праваахоўнік праводзяць праверку здарэння якое адбылося 13 верасня каля 13.30.

У адной з кватэраў дома па вуліцы 50 год Кастрычніка апынуўся зачыненым 31-гадовы мужчына. Паведамляецца, што ён жыў у кватэры разам з маці. Сам мужчына не працуе.

З нейкай прычыны мужчыну спатрэбілася выйсці, перадае БЕЛТА. Аднак праз зачыненыя дзверы выйсці ён не мог, таму вырашыў скокнуць з гаўбца чацвёртага паверха на дрэва, якое расце за некалькіх метраў ад дома. Да дрэва мужчына даскочыў, але за галіны ўчапіцца не змог і зваліўся наніз.

Відавочцы выклікалі міліцыю і хуткую дапамогу. У стане комы мужчыну шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне цэнтральнай раённай лякарні. Медыкі дыягнаставалі ў яго алкагольнае ап'яненне, а таксама страсенне галаўнога мозгу і ўдары ўнутраных органаў. Стан пацярпелага ацэньваюць як стабільна цяжкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі