П’яны работнік аўтамыйкі на чужой машыне пратараніў металічны плот (фота)

П’яны работнік аўтамыйкі на чужой машыне пратараніў металічны плот (фота)

У Гродне п’яны работнік аўтамыйкі на чужой машыне пратараніў металічны плот (пашкодзіў шэсць пралётаў плота і сем слупкоў). Утрыманне алкаголя ў арганізме затрыманага больш чым у сем разоў перавысіла гранічна дапушчальнае.

Як інфармуе прэс-служба ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, малады чалавек сцвярджае, што выехаў з бокса на тэрыторыі аўтамыйкі і нешта адцягнула яго ўвагу, з-за чаго ён і паехаў далей за паркоўку. Пры гэтым на рэгістратар патрульнага аўтамабіля затрыманы казаў, што проста пераблытаў педалі. Ён настойвае, што выпіў толькі два літра піва за тры гадзіны да здарэння. На мужчыну, які не мае права на кіраванне аўтамабілем, склалі тры адміністрацыйныя пратаколы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі