П'яны скутарыст-падлетак збягаў ад ДАІ і апынуўся ў кювеце
Здарэнне адбылося ўвечары 29 верасня ў Бярозаўскім раёне.
Як паведамляе сайт tomin.by, параслед скутара пачаўся, калі кіроўца не спыніўся на патрабаванне супрацоўнікаў ДАІ. Пагоня скончылася затрыманнем скутарыста. Ён не саўладаў з кіраваннем і з'ехаў у кювет. Там ён кінуў свой транспартны сродак і пабег, аднак яго злавілі.
Высветлілася, што кіроўцу ўсяго 14 гадоў. Хлопец не меў права кіравання скутарам і пры гэтым быў нецвярозы. Пры медыцынскім аглядзе ў яго ўстаноўлена алкагольнае ап'яненне ў 1,3 праміле.
У дачыненні да кіроўцы і яго бацькоў складзеныя адміністрацыйныя матэрыялы, якія перададзены ў інспекцыю па справах непаўналетніх.
Здымак з архіву. Фота — kurjer.info