Пятро Парашэнка прысягнуў на вернасць Украіне (абноўлена: фота, відэа)
Цырымонія інаўгурацыі пятага ўкраінскага прэзідэнта пачалася ў Кіеве а 10.00.
Пятро Парашэнка выступіць у Вярхоўнай Радзе і на Сафійскай плошчы. Кіраўнік дзяржавы прысягне на вернасць народу Украіны і звернецца да людзей з прамовай на ўрачыстым паседжанні Вярхоўнай Рады.
На афіцыйную цырымонію інаўгурацыі прыбылі прадстаўнікі не меней за 20 краін — гэта прэзідэнты і прэм’ер-міністры. Беларусь прадстаўляе Аляксандр Лукашэнка, які прыбыў у Кіев у шыкоўным картэжы, перадае УНІАН.
У часе цырымоніі Парашэнка асобна звярнуўся да жыхароў Данецкай і Луганскай абласцей і прамаўляў да іх па-руску. Хоць уся яго прамова была па-ўкраінску.
Пятро Парашэнка перамог на выбарах прэзідэнта Украіны 25 траўня ў першым туры, набраўшы 54,7% галасоў.
Фота: REUTERS