Пытанне даверанасцяў на аўтамабілі ў ДАІ пакуль не абмяркоўвалі
Магчымая заканадаўчая мера, якая аблегчыць пошук канкрэтнага парушальніка Правілаў дарожнага руху, пакуль толькі ініцыятыва.
“Да прэс-службы ДАІ МУС Беларусі інфармацыя пра магчымае ўвядзенне даверанасцяў пакуль не даходзіла”, ― паведаміла Еўрарадыё старшы інспектар ведамства Ганна Банадык.
Нагадаем, ідэю пра вяртанне даверанасцяў агучыў генпракурор Аляксандр Канюк. Накіравана яна на барацьбу з п’янымі кіроўцамі і іншымі парушальнікамі. Калі сёння адным аўтамабілем можа законна карыстацца хоць сотня чалавек, то з увядзеннем даверанасцяў будзе нашмат лягчэй знайсці кіроўцу, які, да прыкладу, здзейсніў парушэнне і уцёк.
Фота — bymedia.net