Рабочая група па Балонскім працэсе ацэніць змены ў вышэйшай адукацыі Беларусі

Рабочая група па Балонскім працэсе ацэніць змены ў вышэйшай адукацыі Беларусі

Два гады таму Беларусь прынялі ў Балонскі працэс. 18 траўня прадстаўнікі рабочай групы Балонскага працэсу прыязджаюць у Беларусь, каб абмеркаваць змены ў вышэйшай адукацыі нашай краіны.

Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў Міністэрстве адукацыі.

Прадстаўнік Мінадукацыі: “Пасяджэнне будзе два дні — заўтра і паслязаўтра. Будзем абмяркоўваць змены ў межах рэалізацыі “дарожнай мапы” балонскіх рэформаў. Будуць еўрапейскія эксперты з рабочай групы па Балонскім працэсе”.

Беларусь прынялі ў Балонскі працэс на саміце ў Ерэване ў траўні 2015 года. Гэта была другая спроба нашай краіны трапіць у Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі. Тады ж Беларусі было прапанавана рэалізаваць “дарожную мапу”, каб выконваць неабходныя для Балонскага працэсу патрабаванні.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі