Радыяцыйны фон пасля выбуху пад Северадзвінскам утрая перавысіў норму

Радыяцыйны фон пасля выбуху пад Северадзвінскам утрая перавысіў норму

Пасля выбуху на палігоне ўзровень радыяцыйнага фону ў Северадзвінску на працягу паўгадзіны прыкладна ў тры разы перавышаў дапушчальную норму. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела грамадзянскай абароны адміністрацыі горада Валянцін Магамедаў, перадае ТАСС.

"У перыяд з 11:50 мск да 12:20 мск выяўлена павышэнне радыяцыйнага фону да 2 мікразівертаў у гадзіну. У цяперашні час узровень радыяцыі складае 0,1 мікразівертаў у гадзіну, пагроза насельніцтву адсутнічае", — заявіў чыноўнік. Па яго словах, пасля гэтага радыяцыйны ўзровень пачаў рэзка зніжацца і дасягнуў нормы. 

Узровень у 0,6 мікразівертаў у гадзіну лічыцца максімальна дапушчальным. Па дадзеных Расспажыўнагляду, пры рэнтгене стрававальных органаў пацыент атрымлівае да 3,3 мілізіверта за працэдуру.

Надзвычайнае здарэнне на палігоне ў Северадзвінску адбылося 8 жніўня. Пры выпрабаванні ўзарваўся рэактыўны рухавік. У выніку загінулі два чалавекі, яшчэ шасцёра пацярпелі. На месцы здарэння пачаўся пажар. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі