Ракета з HIMARS дакладна трапіла ў штаб палка арміі РФ
За імгненне да ўдару па штабе палка расійскай арміі
На акупаванай расіянамі частцы Херсоншчыны ўкраінцамі быў нанесены ўдар па штабе 24-га палка 70-й мотастралковай дывізіі арміі РФ. Прыляцела ракета з HIMARS. Як піша hromadske.ua са спасылкай на крыніцу ў СБУ, там якраз праходзіла нарада. Сцвярджаецца, што загінулі 8 расійскіх афіцэраў, яшчэ 7 атрымалі раненні і траўмы.
Ракету на будынак навялі супрацоўнікі СБУ.
По штабу окупантів під Херсоном ударили ракетою HIMARS. Там проходила нарада російських офіцерів 24 полку 70 мотострілецької дивізії. Спецслужбовці повідомили про 8 загиблих офіцерів і 7 поранених — наші джерела в СБУhttps://t.co/SBIZqk4uZk pic.twitter.com/GSU3vF9Stz
— hromadske (@HromadskeUA) September 26, 2023
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.