Расце колькасць спроб незаконнага пераходу польскай мяжы

З-за сітуацыі з мігрантамі на польска-беларускай мяжы пачалі ўзводзіць загароду​ / Reuters
З-за сітуацыі з мігрантамі на польска-беларускай мяжы пачалі ўзводзіць загароду​ / Reuters

Расце колькасць спроб незаконнага пераходу польскай мяжы. Некалькі дзён запар польскія памежнікі паведамлялі ў сярэднім аб 200 спробах на дзень. У чацвер было прадухілена ўжо каля 300 парушэнняў мяжы.

За суткі ў Падляскім ваяводстве памежнікі спынілі 298 незаконных спроб трапіць у Польшчу.

Трое нелегальных мігрантаў затрыманыя. Усе яны — грамадзяне Ірака. Астатніх мігрантаў адправілі назад у Беларусь.

Польшча, Літва і Латвія ў апошнія месяцы сутыкнуліся з вялікім патокам нелегальных мігрантаў, якія спрабуюць трапіць туды з тэрыторыі Беларусі. Улады гэтых краін былі вымушаныя ўвесці на мяжы надзвычайнае становішча. У ЕС мяркуюць, што да стварэння міграцыйнага крызісу на мяжы датычныя беларускія ўлады. 8 верасня прадстаўніцтва ЕС у Беларусі аб'віла дэмарш беларускаму МЗС з гэтай нагоды і настойліва папрасіла "ўлады Беларусі спыніць гэтую практыку". У МЗС абвінавачванні абвяргаюць.

Еўрапейскія палітыкі нават прасілі прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна паўплываць на Аляксандра Лукашэнку. Але той адмовіўся гэта рабіць, таму што "нас не тычыцца, гэта не наша мяжа".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі