Расія ўвяла санкцыі супраць "не таго" Байдэна
Расія абклала санкцыямі Джо Байдэна. Але не таго. Замест прэзідэнта ЗША ў "чорны спіс" трапіў яго бацька, які даўно памёр.
46-ы прэзідэнт ЗША і яго бацька — цёзкі, абодвух завуць Joseph Robinette Biden. Каб іх не блытаць, да прозвішча прэзідэнта дадаецца слова Junior ці скарачэнне Jr. — малодшы. У санкцыйным спісе, які апублікавала МЗС Расіі, гэтага дадатку няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.