Расія заклікала перанесці рэферэндум у Данецкай і Луганскай абласцях
Пра гэта Уладзімір Пуцін заявіў журналістам у сераду.
Рэферэндум па самавызначэнні гэтых рэгіёнаў Украіны мясцовыя сепаратысты прызначылі на 11 траўня.
Цяпер Пуцін звярнуўся з прапановай перанесці яго. Новую дату ён не прапанаваў.
"Заклікаем прадстаўнікоў паўднёвга ўсходу Украіны, прыхільнікаў федэралізацыі краіны перанесці намечаны на 11 мая рэферэндум. З тым, каб стварыць неабходныя ўмовы для гэтага дыялогу", — перадае яго словы РІА "Новости".
Фота — mail.ru