Расіянам, якія пераехалі ў Беларусь, дазволяць не мяняць правы кіроўцы

Фота: misanec.ru
Фота: misanec.ru

Расіянам, якія атрымалі пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь ці беларускі від на жыхарства, дазволяць не мяняць сваё нацыянальнае пасведчанне кіроўцы на беларускае. Гэтая норма ўтрымліваецца ў новай рэдакцыі закона "Аб дарожным руху", выстаўленай на грамадскае абмеркаванне на "Праўным форуме Беларусі".

У цяперашні час расіяне павінны памяняць свае нацыянальныя правы кіроўцы на беларускія на працягу 90 дзён пасля атрымання беларускага пашпарта ці віду на жыхарства. Інакш па заканчэнні гэтага тэрміну яны пазбаўляюцца права на кіраванне механічнымі транспартнымі сродкамі і самаходнымі машынамі на тэрыторыі Беларусі.

Такі парадак зараз дзейнічае ў дачыненні да ўсіх замежных грамадзянаў, а таксама асобаў без грамадзянства, якія маюць сапраўднае вадзіцельскае пасведчанне і якія атрымліваюць беларускі пашпарт ці від на жыхарства. Аднак новая рэдакцыя артыкула 5 закона "Аб дарожным руху" робіць выключэнне для грамадзянаў Расійскай Федэрацыі, якія маюць расійскае нацыянальнае пасведчанне кіроўцы.

Россиянам, переехавшим в Беларусь, разрешат не менять водительские права

Таксама новая рэдакцыя закона абмяжоўвае 1-м студзеня 2020 года тэрмін дзеяння вадзіцельскіх пасведчанняў, выдадзеных у Беларусі і на тэрыторыі рэспублік былога СССР, у якіх не пазначаны тэрмін дзеяння. Абодва новаўвядзенні набудуць моц праз шэсць месяцаў пасля таго, як закон будзе прыняты і афіцыйна апублікаваны, гэта значыць не раней за канец 2018 — пачатак 2019 года.

Новая рэдакцыя закона "Аб дарожным руху" распрацаваная ў Міністэрстве ўнутраных справаў Беларусі. Яе абмеркаванне будзе доўжыцца да 23 траўня 2018 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі