Расійскаму алігарху Керымаву ў Беларусі выставяць абвінавачанне

Пасля гэтага асноўнага акцыянера "Уралкалія" Сулеймана Керымава аб'явяць у міжнародны вышук, інфармуе "Интерфакс-Запад" са спасылкай на паведамленне тэлеканала АНТ.
 

Нагадаем, што 29 жніўня Следчы камітэт Беларусі заявіў, што хоча пачаць крымінальную справу на Керымава — асноўнага акцыянера "Уралкалія". Гэта будзе працягам справы Уладзіслава Баўмгертнера, арыштаванага ў Мінску.

Тым часам расійскае выданне "КоммерсантЪ" паведамляе, што Сулейман Керымаў гатовы даць тлумачэнні следчым з Беларусі. Пра гэта расійскаму выданню заявіў адвакат расійскага алігарха Анатоль Кучарэна. Праўда, у Мінск Керымаў не паедзе, а можа скарыстацца, напрыклад, паслугамі Следчага камітэта Расіі.

Кіраўніка "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера затрымалі ў панядзелак, 26 жніўня, у Мінску ў аэрапорце пасля сустрэчы з прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам. Гендырэктар “Уралкалія” нанёс шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі, заявіў Следчы камітэт Беларусі. Баўмгертнеру выстаўленае абвінавачанне ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Следчы камітэт паведаміў, што страты па справе Беларускай калійнай кампаніі ацэньваюцца на 100 млн долараў. Баўмгертнер знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ.

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі