Расійскай удзельніцы Еўрабачання прапанавалі выступіць па відэасувязі

Расійскай удзельніцы Еўрабачання прапанавалі выступіць па відэасувязі

Расійская канкурсантка "Еўрабачання-2017" Юлія Самойлава можа выступіць праз спадарожнік па відэасувязі. Такі варыянт прапанаваў арганізатар конкурсу Еўрапейскі вяшчальны саюз. 

Як вядома, Украіна забараніла ўезд расіянцы на сваю тэрыторыю на тры гады. Гэта звязана з тым, што ў 2015 годзе артыстка выступала ў акупаваным Крыме, куды трапіла не праз тэрыторыю Украіны. Гэта караецца ўкраінскімі законамі. Еўрапейскі вяшчальны саюз загадзя паведаміў, што пагодзіцца з рашэннем Украіны, якое б яно ні было. 

У сувязі з беспрэцэдэнтнай сітуацыяй ЕВС прапанаваў расійскаму Першаму каналу арганізаваць удзел артысткі ў другім паўфінале з дапамогай спадарожнікавай сувязі. Калі Самойлава выйдзе ў фінал, то яе ўдзел можа быць арганізаваны таксама з дапамогай спадарожнікавай сувязі. 

Дарэчы, удзелу ў "Еўрабачанні" праз відэасувязь яшчэ не было за ўсю гісторыю конкурсу. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі