Расійская апазіцыя ўсё ж правядзе жалобны марш у Маскве

Жалобны марш у памяць аб забітым апазіцыйным палітыку і грамадскім дзеячы Барысе Нямцове ўсё ж пройдзе 1 сакавіка ў Маскве. Пра гэта паведамляе тэлеканал “Дождь” са спасылкай на аднаго з арганізатараў акцыі Леаніда Волкава. Па яго словах, акцыя пройдзе ў цэнтры горада з колькасцю ўдзельнікаў да 50 тысяч чалавек. Збор пачнецца ў 14.00, сама акцыя стартуе ў 15.00. Удзельнікі пройдуць шэсцем да Малога маскварэцкага моста.

Першапачаткова апазіцыянеры планавалі правесці 1 сакавіка “антыкрызісны” марш “Вясна” па Цвярской вуліцы, што ў цэнтры горада, аднак мэрыя прапанавала іншы маршрут — у раёне Мар’іна. Апазіцыя вымушаная была пагадзіцца. Цяпер апазіцыянеры спрабавалі змяніць фармат і месца правядзення раней узгодненай акцыі, на што маскоўскія ўлады спачатку не пагадзіліся, аднак у выніку перамоваў быў знойдзены прымальны варыянт.  

Барыс Нямцоў быў застрэлены позна ўвечары 27 лютага каля 23.00 у цэнтры Масквы. Ён прагульваўся па мосце са сваёй сяброўкай, якая прыехала з Украіны. Раптам пад'ехаў белы аўтамабіль, з якога раздаліся 4 ці 6 стрэлаў. Ад атрыманых траўмаў палітык памёр на месцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі