Расійская паліцыя катавала беларускіх гастарбайтараў за чужыя злачынствы
Расіяніна Васіля Хілецкага выкрылі ў забойствах і згвалтаваннях. Прычым за гэтыя злачынствы раней ужо асудзілі невінаватых прыезджых з Беларусі.
Пад катаваннямі рабочыя далі прызнанні.
На выкрыццё небяспечнага сэксуальнага злачынца праваахоўнікам спатрэбілася ажно сем гадоў, паведамляе newsru.com. У 2006 годзе Хілецкі згвалтаваў і забіў жанчыну і моцна параніў мужчыну. Злачынства ён вырашыў "павесіць" на двух урадэжнцаў Баранавічаў, з якімі спачатку працаваў у адной брыгадзе, але потым пасварыўся. Ён паведаміў ахоўнікам, што злачынства ўчынілі беларускія гастарбайтары Сяргей Хітрык і Вячаслаў Бялевіч.
На месцы злачынства гвалтаўнік пакінуў прэзерватыў. Але гэты доказ праваахоўнікаў не зацікавіў. Міліцыянты тры дні катавалі беларускіх будаўнікоў, каб атрымаць прызнанні. Па словах Хітрыка, іх білі рукамі і нагамі, а таксама катавалі электратокам. Адначасова падследных катавалі голадам. Пасля прызнання будаўнікоў іх асудзілі на 15 гадоў. Праўда, Бялевіча адправілі адбываць пакаранне на радзіму, а Хітрыку ў гэтым адмовілі.
Тым часам сваякі перасталі з кантактаваць з Хітрыкам, паверыўшы ў яго вінаватасць. А праз тры гады пасля прысуду Сяргей заразіўся ад сукамернікаў на адкрытую форму сухотаў.
Праўда адкрылася, калі ў 2009 годзе Хілецкі ўчыніў двайное забойства жыхарак Падмаскоўя. Пасля гэтага Бялевіча і Хітрыка вызвалілі.
Праўда, Хітрык трапіў з калоніі ў саратаўскую абласную сухотную лякарню. Адтуль яго перавялі ў мінскую лякарню. Пасля пяцігадовага зняволення Сяргей так і не атрымаў магчымасці абняць сына, баючыся заразіць яго. Ён таксама не можа знайсці працу і дапамагчы састарэлай маці. У якасці кампенсацыі за несправядлівае зняволенне Сяргей атрымаў 800 тысяч расійскіх рублёў: каля 431 расійскага рубля за дзень, праведзены ў турме.
Акрамя Хілецкага пад суд трапілі 32-гадовы оперупаўнаважаны і лейтэнант МУС, які браў удзел у катаваннях беларусаў. Яшчэ адзін паліцыянт абвешчаны ў вышук.
Фота — hro.org