Расійскі прэм’ер павіншаваў Румаса і падзякаваў Кабякову за супрацоўніцтва

Расійскі прэм’ер павіншаваў Румаса  і падзякаваў Кабякову за супрацоўніцтва

Расійскі прэм’ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў накіраваў віншавальную тэлеграму Сяргею Румасу з нагоды яго прызначэння на пасаду старшыні Савета Міністраў Беларусі. Тэлеграма змешчаная сёння на сайце расійскага ўраду.

“Перакананы, што далейшая сумесная праца па лініі ўрадаў нашых краінаў будзе спрыяць нарошчванню ўсяго комплекса расійска-беларускага ўзаемадзеяння”, —  гаворыцца ў віншавальнай тэлеграме.

Таксама Мядзведзеў накіраваў тэлеграму былому прэм’еру Беларусі Андрэю Кабякову і падзякаваў яму за супрацоўніцтва.

18 жніўня Аляксандр Лукашэнка змяніў кіраўніцтва ўраду і некаторых міністраў. Старшынёй Саўміна стаў Сяргей Румас.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі