Расійскім мужчынам ва ўзросце ад 16 да 60 гадоў забаранілі ўезд ва Украіну

Адзначаецца, што ва Украіну не змогуць патрапіць найперш мужчыны, "якія фізічна здаровыя" і "могуць нейкім чынам уплываць" на сітуацыю ва ўсходніх абласцях. Гэтыя меры пачынаюць дзейнічаць на ўсіх відах транспарту. Выключэнні магчымыя толькі ў выпадку смерці ці цяжкай хваробы блізкіх сваякоў.
 

Намеснік сакратара Грамадскай палаты Расіі Уладзіслаў Грыб назваў рашэнне ўкраінскіх уладаў "чарговым глупствам". Ён не выключае адэкватнага адказу расійскага боку і тады "Украіна страціць мільярды долараў, паколькі сотні тысяч украінцаў працуюць у Расіі", паведамляе РІА "Новости".

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі