Расійскія вайскоўцы затапілі карабель "Ачакаў"

Як паведамляе сайт unn.com.ua, у бухце Данузлаў расіяне затапілі стары карабель "Ачакаў" і, такім чынам, перакрылі выхад адтуль украінскім караблям.



Сёння стала вядома, што "самаабаронцы", якія насамрэч з'яўляюцца расійскімі вайскоўцамі, пачалі капаць акопы каля ўкраінскіх часцей.


 

УНІАН паведамляе, што ўчора пасля 23-й гадзіны ў гарнізоне "Данузлаў" (пасёлак Новаазёрнае) пачалі пакідаць блокпасты вайскоўцы без знакаў адрознення. Пасля, прыкладна ў 23.30, зняліся з якараў і пайшлі ў невядомым накірункі ЧФ РФ (сярод іх ракетны крэйсер "Масква"), якія сваёй прысутнасцю некалькі дзён блакавалі выхад з возера ўкраінскім караблям.


Пасля гэтага расійскія вайскоўцы ўцягнулі на буксірах і паставілі паміж Паўночнай і Паўднёвай косамі на ўваходзе ў Данузлаў карабель "Ачакаў". "Прывязаўшы" яго да адной з раней выстаўленых дзвюх бочак (плаваючае гідратэхнічнае збудаванне для "прывязвання" да іх караблёў і судоў), яны з дапамогай супрацьпажарнага катара пачалі напаўняць "Ачакаў" вадой дзеля страты ўстойлівасці. Затым, паводле непацверджанай інфармацыі, прагучаў выбух, і карабель лёг на борт. Перад пачаткам гэтай аперацыі пражэктарамі расійскіх караблёў быў "аслеплены" наглядальны пост ВМС Украіны.


Як дадаў суразмоўца агенцтва, глыбіня ў месцы затаплення складае 9-11 метраў, верхняя частка карабля бачная. У цяперашніх абставінах выхад і ўваход у возера Данузлаў абсалютна выключаныя, а каб падняць "Ачакаў", спатрэбіцца нямала часу і вялікія фінансавыя выдаткі.

З'явілася відэа амерыканскіх караблёў у Чорным моры
 

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі