Расійскія выратавальнікі вывезлі з Сірыі 9 беларусаў
Самалёт МНС Расіі Іл-62 даставіў у Маскву 128 чалавек.
Сярод іх — 84 грамадзяніны Расіі, 24 — Украіны, 9 — Беларусі. Як інфармуе тэлеканал АНТ, падчас палёту з людзьмі працавалі псіхолагі. Яны ж сустракалі іх і ў аэрапорце Дамадзедава.
Беларусаў сустрэлі і прадстаўнікі пасольства нашай краіны.
Нагадаем, вайсковы канфлікт у Сірыі паміж рэжымам Асада і апазіцыяй працягваецца з сакавіка 2011 года. За гэты час яго ахвярамі сталі каля 80 тысяч чалавек.