Расследуецца абрыў інтэрнэт-кабеля паміж Фінляндыяй і Швецыяй

Здарэнне адбылося ў раёне горада Хельсінкі

Здарэнне адбылося ў раёне горада Хельсінкі / aftonbladet.se

У Фінляндыі расследуюць чарговы абрыў оптавалаконнага інтэрнэт-кабеля, які ішоў у Швецыю. Ён адбыўся на сушы ў двух месцах на адлегласці 3-4 кіламетраў (у раёне горада Хельсінкі). Калі Швецыя ад здарэння не пацярпела, дык у Фінляндыі яна закранула каля шасці тысяч карыстальнікаў. Адна няспраўнасць ужо ліквідаваная, піша aftonbladet.se.

Сілавікі і Фінляндыі, і Швецыі не выключаюць, што абрыў быў наўмысны.

Восенню 2023-га паміж Швецыяй і Эстоніяй быў пашкоджаны тэлекамунікацыйны кабель, восенню 2024-га — падводны кабель тэлекамунікацый, які злучае Фінляндыю і Германію, Швецыю і Літву (дапускаецца, што інцыдэнт можа быць вынікам дыверсіі).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі