Ратавальнікі спаражнілі цыстэрну з газам, якая перакулілася пад Віцебскам

Ратавальнікі спаражнілі цыстэрну з газам, якая перакулілася пад Віцебскам

Ратавальнікі нарэшце спаражнілі цыстэрну са звадкаваным прапанам на месцы аварыі пад Віцебскам. Пра гэта інфармуе ў сацсетках прэс-служба МНС. 

"Самы складаны этап завершаны. У 19:15 аварыйная цыстэрна цалкам спаражнілася, пастаўленая на колавыя пары. Адпраўка яе з месца здарэння будзе ажыццёўленая пасля адбуксоўкі усіх цыстэрнаў, якія сышлі з рэек", — адзначаюць у прэс-службе.

Аварыя на чыгунцы пад Віцебскам адбылася 24 ліпеня. З рэек сышлі 15 цыстэрнаў са звадкаваным азотам. У адной з іх выявілі працечку. На ліквідацыю працечкі ратавальнікам спатрэбіліся амаль суткі. Пацярпелых пры аварыі няма.

Пасля здарэння пасажырскія цягнікі на ўчастку Орша-Віцебск не курсавалі. Цягнікі на Віцебск рухаліся абыходнымі шляхамі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі