"Кашалькі Лукашэнкі" браты Карычы вывелі з Беларусі больш за 170 млн еўра

Драгамір Карыч на сустрэчы з Лукашэнкам / president.gov.by
Драгамір Карыч на сустрэчы з Лукашэнкам / president.gov.by

Незадоўга да ўвядзення заходніх санкцый сербскія бізнесмены браты Карычы прадалі свой беларускі бізнес у Аб'яднаныя Арабскія Эміраты. Як высветліў Беларускі расследавальніцкі цэнтр, уладальнікі кампаній — менеджары іншых фірмаў Карычаў. Дзякуючы гэтай "здзелцы" бізнесмены маглі адмыць 700 мільёнаў еўра. 

З 2008 да 2020 года, яшчэ да санкцый і праблем праз супрацоўніцтва з сям'ёй Лукашэнкі, беларускія бізнес-структуры, якія звязаны з Карычамі, вывелі на Кіпр больш за 170 мільёнаў еўра дывідэндаў. 

Грошы выводзілі на рахункі некалькіх кампаній, усе яны — выгадаатрымальнікі будаўнічых праектаў Карычаў у Мінску. Ужо тады бізнесмены выбудавалі цэлую бізнес-імперыю, задзейнічаўшы ў тым ліку групу афшорных кампаній.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі