Рэктараў ВНУ выклікалі на заняткі па агнявой падрыхтоўцы

Рэктары ВНУ апранулі вайсковую форму

Рэктары ВНУ апранулі вайсковую форму / "Ваяр"

Рэктараў беларускіх ВНУ выклікалі ў Ваенную акадэмію на занятак па агнявой падрыхтоўцы. Як піша прэс-служба Мінабароны, заняткі праходзілі пад кіраўніцтвам намесніка міністра абароны генерал-маёра Андрэя Жука.

Рэктараў апранулі ў вайсковую форму і вучылі страляць з пісталета Макарава, далі патрымаць аўтаматы Калашнікава ды паглядзець на гранатамёт.

З новага навучальнага года ў ВНУ Беларусі будзе абавязковы курс пачатковай ваеннай падрыхтоўкі. Навучальную праграму спярша прэзентавалі рэктарам і прарэктарам. Ім паказалі элементы заняткаў па тактычнай медыцыне, інжынернай падрыхтоўцы, радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароне ды іншае.

Рэктараў ВНУ выклікалі на заняткі па агнявой падрыхтоўцы
Рэктары ВНУ апранулі вайсковую форму / "Ваяр"
Рэктараў ВНУ выклікалі на заняткі па агнявой падрыхтоўцы
Рэктары ВНУ апранулі вайсковую форму / "Ваяр"
Рэктараў ВНУ выклікалі на заняткі па агнявой падрыхтоўцы
Рэктары ВНУ апранулі вайсковую форму / "Ваяр"
Рэктараў ВНУ выклікалі на заняткі па агнявой падрыхтоўцы
Рэктары ВНУ апранулі вайсковую форму / "Ваяр"
Рэктараў ВНУ выклікалі на заняткі па агнявой падрыхтоўцы
Рэктары ВНУ апранулі вайсковую форму / "Ваяр"
Рэктараў ВНУ выклікалі на заняткі па агнявой падрыхтоўцы
Рэктары ВНУ апранулі вайсковую форму / "Ваяр"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі