Ад Змітра Дашкевіча прыйшоў першы ліст
Пасля двух месяцаў штрафнога ізалятара (ШЫЗА) палітвязня перавялі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ).
Туды яго перавялі 10 жніўня. У ПКТ Дашкевіч прабудзе месяц. У сваім першым лісце да Насты Палажанкі палітвязень адзначыў: “Мне дазволілі пісаць, што ў мяне ўсё добра! Пішу: у мяне ўсё добра!: )”
Як адзначае сайт "Маладога Фронту", Дашкевіча пазбавілі магчымасці нармальна харчавацца: яму забаранілі перадачы і абмежавалі магчымасць нешта набываць у мясцовай краме, дазволіўшы траціць толькі 35 тысяч рублёў да заканчэння ўсяго тэрміну.
Дашкевіч ведае памілаванне дзевяцярых палітвязняў. Аднак да яго ніхто не звяртаўся ні з якімі прашэннямі на памілаванне.