Актывіст штаба Някляева просіць ЕС дадаць у чорны спіс свайго рэктара

"Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, у лістападзе 2010 г., я быў незаконна выключаны з ліку студэнтаў 5-га курса Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута... Мае апеляцыі ў Міністэрства адукацыі і Мінскі раённы суд не прынеслі вынікаў... Прымаючы да ўвагі, што рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Сяргей Абламейка быў уключаны ў чорны ліст па падобных прычынах, я заклікаю вас узняць пытанне і дадаць туды і іншых адказных універсітэцкіх чыноўнікаў", – піша Уладзімір Кумец у сваім звароце ў кабінет Высокага прадстаўніка па замежнай палітыцы ЕС Кэтрын Эштан.

Уладзімір Кумец быў адлічаны неўзабаве пасля арганізацыі сходу мясцовых жыхароў па вылучэнні Някляева на Усебеларускі сход. Па яго словах, адзнака 9 за іспыт па англійскай мове, пастаўленая і ў заліковую кніжку, ва ўніверсітэцкай ведамасці была зменена на 3.

"Больш за тое, на судовых паседжаннях аказалася, што адміністрацыя сфальсіфікавала афіцыйную ведамасць яшчэ раз, прад'яўляючы яе суду з адзнакай 9, як і было першапачаткова. У той самы час універсітэт выступіў з іншым абгрунтаваннем для майго выключэння, а менавіта перавышэнне пропускаў", – тлумачыць Уладзімір Кумец еўрапейскім чыноўнікам.

Ён просіць разгледзець пытанне аб пашырэнні "чорнага спіса" прадстаўнікамі адміністрацыі МГЭУ: уключыць туды генеральнага дырэктара інстытута Аляксандра Алпеева, рэктара Тамару Алпееву і старшыню аддзела кадраў Алену Сталярову, якія, па словах Уладзіміра Кумца, кіравалі працэсам адлічэння, падмянялі ведамасці і давалі ілжывыя сведчанні на судовым працэсе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі