Авіякампанія OLT Express адмовілася ад 130 тысяч пасажыраў

Хутчэй за ўсё, такі ж лёс напаткае яшчэ 20 тысяч пасажыраў, якія набылі авіябілеты на міжнародныя рэйсы на кастрычнік. Усе перавозкі былі прыпыненыя да далейшых паведамленняў. На тое, каб вырашыць сітуацыю, можа спатрэбіцца некалькі месяцаў.


«У нас ёсць праблемы з аплатай за квіткі, якія з'яўляюцца нашай асноўнай крыніцай фінансавання. Гэта было асноўнай прычынай, каб ўвечары 26 ліпеня прыняць рашэнне прыпыніць палёты на рэгулярных лініях», — распавядае кіраўнік фірмы Яраслаў Франкоўскі. Ён гарантуе, што кампанія не абвяшчае сябе банкрутам. 
Тыя, хто набыў авіябілеты на два бліжэйшыя тыдні, могуць падаць заяўку на кампенсацыю. Астатнім пасажырам будзе вернуты кошт квітка пазней.


Нягледзячы на часовыя праблемы, OLT Express плануе працягнуць перавозку пасажыраў на ўнутраных і міжнародных лініях у будучыні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі