Cледства па справе "шпіёна" Гайдукова працягнулі яшчэ на месяц

У каментары праваабарончаму сайту "Вясна", яна распавяла, што тэрмін следства працягнула да 8 красавіка. Ніякіх іншых падрабязнасцяў гэтай справы яна не ведае. Між тым следства цягнецца ўжо пяты месяц.

11 сакавіка маці атрымала ліст ад Андрэя Гайдукова. Па яе словах, сын піша, што здароўе нармальнае.

Нагадаем, што хлопца затрымалі летась 8 лістапада. КДБ абвінаваціла 23-гадовага аператара "Нафтана", што ён нібыта закладаў тайнік са звесткамі для замежных спецслужбаў. Гайдукова вінавацяць у здрадзе дзяржавы.

Другі наваполацкі актывіст, Ілля Багданаў, мае статус падазраванага ў гэтай "шпіёнскай" справе. Аднак ён застаецца на волі.

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі