Да Змітра Дашкевіча зноў не дапусцілі адваката

Пра гэта паведаміў БелаПАН актывіст Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вадзім Кабанчук, які адвозіў абаронцу ў Горкі. Мар’яна Сямешка склала скаргі ў пракуратуру Магілёўскай вобласці і абласное ўпраўленне выканання пакаранняў. Апроч таго, абаронца напісала заўвагу ў кнігу скаргаў калоніі.

Адвакатка ўжо колькі разоў спрабавала сустрэцца з асуджаным нібыта за збіццё людзей лідарам “Маладога фронту” Змітром Дашкевічам. Аднак кожны раз ёй адмаўлялі нібыта ў сувязі з тым, што малады чалавек знаходзіцца ў штрафным ізалятары. Спадарыня Сямешка таксама хацела азнаёміцца з асабістай справай Дашкевіча, у якой павінны быць пазначаныя прычыны яго змяшчэння ў карцар. Але і ў гэтым ёй адмовілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі