Газета Адміністрацыі “Советская Белоруссия” спяшаецца купіць Toyota Camry

На сайце дзяржзакупак з’явілася аб’ява ад газеты “Советская Белоруссия” пра закупку новай Toyota Camry ці яе аналаг. Кошт новага аўтамабіля самай простай камплектацыі ў беларускім аўтасалоне — ад 23 тысяч еўра. Самы дарагі - ад 400 мільёнаў беларускіх рублёў, ці 36 тысяч еўра.

Для каго купляюць машыну ў “Советской Белоруссии”, у рэдакцыі не кажуць. Але адзначаюць, што гэта “за асабістыя сродкі”, і адмаўляюцца ад ўсялякіх каментароў.
 
У рэдакцыі аб прэзідэнцкім абмежаванні на кошт аўтамабіля для ведамасных арганізацый да 25 тысяч еўра ведаюць, але заяўляюць, што ўказ пакуль не набыў моц.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі