Гурт S°unduk прэзентуе новы альбом на стары Новы год
І ладзіць святочны канцэрт-прэзентацыю, дзе будзе дарыць падарункі наведвальнікам.
13 студзеня ў ПК БелТГ ім. Шарко адбудзецца святкаванне старога Новага года разам з гуртом S°unduk. Адмыслова да свята музыкі запісалі дыск "Сказки из сундука", які складаецца з васьмі жартаўлівых песень-казак пра снегавікоў, сланоў, пацукоў і г.д.
"Канцэрт абяцае шмат бязглуздзіц, такі сапраўдны ранішнік, - дзеліцца планам імпрэзы лідарка гурта Ганна Хітрык. - Будуць казачныя песні. Акрамя тых, што запісаныя на дыску, абавязкова выканаем і новыя песні: сур'ёзныя і несур'ёзныя. Будуць старыя песні, па якіх усе вельмі сумуюць, і якія мы ўжо не спявалі шмат часу. Будзем дарыць падарункі розныя кожнаму гледачу. Карацей, канцэрт - сапраўдны Новы год!"
Альбом "Сказки из сундука" можна будзе набыць толькі на канцэрце. Выдаваць яго не плануецца, бо музыкі лічаць сённяшнія кошты на дыскі ў крамах амаль непад'ёмнымі. Ганна не выключае, што ў хуткім часе ён з'явіцца ў інтэрнэце, праўда не з падачы самога гурта.
Месца правядзення: ПК БелТГ ім. Н.Ф.Шарко
Адрас: вул.Уральская, 3
Пачатак: 19.00
Кошт квіткоў: 50 000 - 90 000 рублёў.
Даведкі па тэлефонах: +375 44 777 78 46, +375 29 851 77 06