S°unduk працуе над “джазавым” альбомам

Гурт S°unduk пачаў працу над наступным альбомам, які будзе адрознівацца ад папярэдніх джазавым гучаннем.


“Новы гітарыст калектыву Егор на кожнай рэпетыцыі з хітрым выразам твару дадае ў музыку нейкіх новых акордаў, якія толькі яму вядомыя, ― з усмешкай кажа вакалістка Ганна Хітрык. ―Ён жа ў нас аматар нейкага там джазу!) А песні атрымліваюцца і на рускай, і на беларускай мовах. Мы пакуль самі не можам вызначыцца што ды як рабіць. Таму і вырашылі адразу запісваць усё што назапашваецца. Яно і трэба запісваць пакуль песні яшчэ свежыя, падлеткі такія. А ўжо потым наводзіць прыгажосць, дазапісваць галасы і г.д.”.


Пра якое новае гучанне кажа Ганна можна будзе паглядзець падчас канцэрта 13 красавіка ў ДК ім. Шарко. Гэты выступ было вырашана назваць акурат у гонар новай песні “День дурака” і прысвяціць яго тым, шаленствам, на якія мы гатовыя пайсці з надыходам вясны.


“Былі два сонечныя дні, і адразу ўсе дзяўчынкі шаснаццацігадовыя апранулі караценькія куртачкі дэрмантынавыя, распусцілі валасы і пайшлі гуляць, а цяпер ляжаць хварэюць напэўна, ― прыводзіць прыклад вясновага шаленства Ганна. ― Вось мы і жадаем зрабіць канцэрт вясновага настрою, калі вакол нейкія шарыкі, усе прыгожыя, з прычоскамі і г.д. Нам усім так ужо не хапае вясны, што трэба яе ствараць самім”.

Пачатак 19:00, квіткі каштуюць 75 - 130 тыс. Даведкі: (44) 7777 846, (29) 8517 706

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі