Лявон Вольскі перайменаваў Беларусь у "Міларусь"

У жывым эфіры Еўрарадыё Вольскі распавёў пра “Міларусь” і яе змест:

Вольскі: “У гэтую кнігу ўвайшлі творы, якія я пісаў цягам 15 гадоў. Ёсць адна аповесць, якая называецца “Пакуль сабачка жывы”. Гэта пра канец 90-х гадоў. Хто жыў у гэты час асэнсаваным жыццём — можа ўзгадаць, як на машыне часу перасунуцца ў той час. А хто быў яшчэ дзіцёнкам — можа адчуць, як тады жылі людзі. За апошнія гадоў 15-17 сітуацыя засталася актуальнай. Тое, што там апісваецца, не сталася з’явай гісторыі. Кардынальна па-іншаму толькі тое, што на вуліцах стала чысцей, больш парадку і гэтак далей”.

Назву зборніку дало адно з апавяданняў. У ім расказваецца, як беларускія актывісты, якія хочуць нешта змяніць, вырашаюць змяніць назву краіны, бо мяркуюць, што праз яе ўсе беды і недарэчнасці здараюцца з народам. І вось адным з варыянтаў новай назва і стала "Міларусь".

Кніга павінна з’явіцца ва ўсіх цэнтральных кнігарнях ад наступнага панядзелка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі