Някляеў: Статкевічу маю кнігу не перадалі, бо там — "антыдзяржаўныя вершы"

Але адміністрацыі толькі трох калоній перадалі творы лідэра кампаніі “Гавары праўду!” адрасатам. Яшчэ з трох — вярнулі кнігі Някляеву.

Уладзімір Някляеў: “Вось, ад мяне вярнуліся ад Бандарэнкі, ад Дзядка — яе толькі што прынесла жанчына з пошты, і ад Васьковіча. Жонка Міколы Статкевіча мне расказала, што яму яшчэ ў калоніі сказалі: “Вось, вам прыйшла ад Някляева кніга, але паколькі тут антыдзяржаўныя вершы, то яна падлягае знішчэнню”.

Хто з палітзняволеных яго кнігі атрымаў, Някляеў вырашыў не называць, каб не “падставіць” супрацоўнікаў адміністрацыі і каб кнігу ў людзей не адабралі. Лёс яшчэ сямі кніг паэту пакуль невядомы. Ён не выключае як таго, што частка з іх яшчэ яму вернецца, так і таго, што нейкія кнігі будуць цішком знішчаныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі