Праваабаронцы баяцца, што "шпіёна" Андрэя Гайдукова катуюць у КДБ
Ініцыятыва "Праваабаронцы супраць катаванняў" накіравала спецдакладчыку ААН тэрміновае паведамленне.
Як паведамляе "Хартыя'97", гаворка ідзе пра магчымыя катаванні актывіста апазіцыі Андрэя Гайдукова. Нагадаем, што яго трымаюць у следчым ізалятары Камітэта дзяржбяспекі па падазрэнні ў здрадзе дзяржаве.
Праваабаронцы спасылаюцца на тое, што да Гайдукова не можа трапіць адвакат. На іх думку, гэта можа сведчыць пра катаванні апазіцыянера. У якасці доказу аўтары ліста спасылаюцца на аналагічную сітуацыю з кандыдатамі ў прэзідэнты і іх прыхільнікамі, затрыманымі 19 снежня 2010 года. Да іх таксама не пускалі адвакатаў, а пазней вязні заявілі пра катаванні ў СІЗА КДБ.