"Шпіён" Гайдукоў пераведзены з "Валадаркі" ў СІЗА КДБ
Пра гэта 28 снежня даведаўся адвакат актывіста, арыштаванага па падазрэнні ў здрадзе дзяржаве.
У каментары інтэрнэт-газеце "Салідарнасць" сваякі актывіста выказалі здзіўленне, навошта ўвогуле хлопца перавялі ў Мінск. Тым болей, што следчы, які вядзе справу Андрэя, знаходзіцца ў Віцебску. У суботу адвакат паспрабуе сустрэцца з Гайдуковым.
Дарэчы, у пятніцу сваякі наваполацкага актывіста атрымалі ад яго адразу чатыры лісты: два адпраўленыя яшчэ з Віцебскага СІЗА і яшчэ два — з мінскай "Валадаркі".
Нагадаем, Андрэя Гайдукова затрымалі ў Віцебску 8 лістапада. 22-гадовага апаратчыка наваполацкага прадпрыемства "Нафтан" вінавацяць у "здрадзе дзяржаве ў форме агентурнай дзейнасці".