Сябра: Гайдукоў на працы не меў доступу да дзяржсакрэтаў

21 лістапада ў Мінску прайшоў круглы стол, прысвечаны справе Андрэя Гайдукова, якога вінавацяць у здрадзе дзяржаве, паведамляе БелаПАН. Нагадаем, 22-гадовага Гайдукова затрымалі ў Віцебску 8 лістапада. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Канстанцінаў кажа, што Гайдукоў працаваў слесарам па кантрольна-вымяральных прыборах і аўтаматыцы на наваполацкім "Нафтане". Па яго словах, калі б і былі нейкія сакрэты, "то да шпіянажу прыцягнулі б, хутчэй, якога-небудзь інжынера".

Па яго словах, "нават красці на "Нафтане", па вялікім рахунку, няма чаго". Канстанцінаў кажа, што на "Нафтане" выкарыстоўваецца старая савецкая апаратура, якая ўжо практычна адслужыла свой тэрмін. Новая ж апаратура паступае на "Нафтан" або з постсавецкіх краін, або з Нямеччыны і Францыі. Таму было б лагічней заслаць разведку ў Францыю ці Нямеччыну, а не ў Беларусь, мяркуе Канстанцінаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі