Сябра "шпіёна" Гайдукова выклікаюць у КДБ
Яўгена Канстанцінава, лідара незарэгістраванага "Саюза маладых інтэлектуалаў", выклікаюць у КДБ Віцебска.
Пра гэта ён распавёў інтэрнэт-газеце "Салідарнасць". Па словах Канстанцінава, 5 снежня следчы Барысевіч па тэлефоне выклікаў яго для дачы сведчанняў па "шпіёнскай" справе Андрэя Гайдукова.
Нагадаем, у канцы мінулага тыдня Гайдукова перавялі ў віцебскае СІЗА №2. Хлопца вінавацяць у "здрадзе дзяржавы".
Фота — belgazeta.by