Сяргей Каваленка затрыманы ў Віцебску за акцыю са сцягамі
Віцебскі актывіст выйшаў сёння з трыма вялікі бел-чырвона-белымі сцягамі на адну з цэнтральных вуліц горада. Праз 20 хвілінаў яго затрымалі.
Сяргея Каваленку даставілі ў Чыгуначны РАУС.
Гэта не першае затрыманне актывіста за акцыі з нацыянальнымі сцягамі. Самая гучная прайшла 7 снежня 2010 года, калі Каваленка вывесіў бела-чырвона-белы сцяг на гарадской елцы. За гэта ён быў пакараны ўмоўны тэрмінам зняволення, нагадвае праваабарончы цэнтр "Вясна".