Таццяна Севярынец перадала Змітру Дашкевічу цёплыя рэчы і прадукты
На закупку прадуктаў яна скарыстала 500 тысяч рублёў, якія выдаюць бюджэтнікам і пенсіянерам.
Палітвязень Зміцер Дашкевіч ужо некалькі дзён знаходзіцца ў віцебскім СІЗА №2. Пра гэта стала вядома толькі сёння. Віцебская актывістка Таццяна Севярынец занесла перадачу лідару "Маладога фронту"
Севярынец: "Спытала, ці можна перадаць перадачу — адказалі станоўча. Я ведаю, што ў Дзімы праблемы, і сабрала цёплыя рэчы: і шкарпэткі, і штаны, і кашулі, і швэдры — усё, што магла. Набыла яму перадачу і прадуктовую. І вось зараз пішу другую заяву, бо заявы ў двух асобніках падаюцца, каб перадачу прынялі. Але паабяцалі, што прымуць".
У СІЗА не сказалі, ці працягвае Дашкевіч галадоўку, пачатую 13 верасня. Але ў перадачы для яго прынялі кілбасу, сыр, хлеб, печыва, каву і гарбату.