У Швецыі пачалі расследаванне справы аб "плюшавым дэсанце" ў Беларусі

Яна збіраецца расследаваць абставіны незаконнага перасячэння ў ліпені 2012-га літоўска-беларускай мяжы шведскім самалётам. Экіпаж правёў "акцыю ў абарону свабоды слова", раскідваючы над беларускімі гарадамі плюшавых мішак з палітычнымі лозунгамі. Самалёт здолеў вярнуцца ў Літву.

Улады Беларусі звярнуліся да Літвы і Швецыі з просьбай аказаць прававую дапамогу ў расследаванні крымінальнай справы аб парушэнні мяжы шведскім самалётам. У студзені сёлета літоўская пракуратура прызнала падазраванымі грамадзян Швецыі і звярнулася да праваахоўных органаў гэтай краіны з просьбай працягнуць расследаванне.

Як паведамляе РІА "Новости", генпракуратура Швецыі, інфармуючы пра пачатак расследавання, спасылаецца на міжнародныя пагадненні з Літвой.

Нагадаем, пасля "плюшавага дэсанту" кіраўнік Беларусі вызваліў ад пасадаў старшыню Дзяржпамежкамітэта і камандуючага Ваеннапаветранымі сіламі і Супрацьпаветранай абароны. Беларускі памежнік-прапаршчык, які не паведаміў начальству пра парушэнне дзяржмяжы самалётам, быў асуджаны на два гады калоніі ўзмоцненага рыжыма.

Храналогія падрыхтоўкі і палёту шведаў над Беларуссю: новыя падрабязнасці

Фота — Studio Total

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі